Пра гэта ў сераду, 4 кастрычніка, паведаміла ГУР у Telegram.
«Спецназаўцы «Стугны» і «Братэрства» ў складзе спецпадраздзялення Цімура ГУР МО Украіны дэсантаваліся на тэрыторыі Крымскага паўвострава і нанеслі агнявую паразу маскоўскім акупантам!» – гаворыцца ў паведамленні.
У выведцы заявілі, што «Крым будзе ўкраінскім або бязлюдным».
Раней падраздзяленні ГУР ужо пранікалі ў Крым. 24 жніўня ў Крыме каля 5 раніцы адбыўся бой з удзелам авіяцыі. Пазней стала вядома, што падраздзяленні ГУР пры ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі Украіны здзейснілі высадку на тэрыторыі Крыма.
Прадстаўнік ГУР Міністэрства бароны Украіны Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе» ўдакладніў, што пасля выканання задачы, група спецназа адышла, але таксама панесла страты:
«Ішоў бой з расійскімі акупантамі, сярод асабовага складу захопнікаў шмат загінуўшых і параненых. На жаль, ёсць страты сярод украінскіх абаронцаў, якія, аднак, несувымерныя з расійскімі. Праводзіцца спецаперацыя па дэакупацыі Крыма. Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў паўвострава з просьбай пачакаць і ўсяляк дапамагаць сілам абароны ў вяртанні ўкраінскіх тэрыторый».
Таксама байцы УСУ рэгулярна атакуюць акупаваны Крым. 22 верасня ў Севастопалі прагрымелі магутныя выбухі. Ракетны ўдар разбурыў штаб Чарнаморскага флота РФ. Па дадзеных СМІ, для гэтага выкарыстоўвалі брытанскія ракеты Storm Shadow.
Паводле IAR / вх