У Курскай вобласці Расіі пасля атакі беспілотнікаў больш за 60 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Ноччу ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па расійскай энергетычнай інфраструктуры ў трох раёнах: Суджанскім, Карэнеўскім, Глушкаўскім. Раней украінскія беспілотнікі атакавалі Бранскую і Белгарадскую вобласці.
На гэты раз беспілотнікі не білі па расійскіх аб'ектах, як камікадзэ, а скідвалі выбухоўку. Мясцовыя сайты зафіксавалі выбухі на некалькіх трансфарматарных станцыях. У раёне Рыльска некалькі будынкаў былі абстраляныя касетнымі боепрыпасамі.
З траўня Расію атакуюць дыверсійныя групы, украінскія беспілотнікі і артылерыя. Знішчаюцца склады гаручага і боепрыпасаў, ваенная тэхніка і адміністрацыйныя будынкі, якія знаходзяцца ў тыле агрэсара.
яс