Праз гуманітарны калідор з партоў Адэсы ўжо выйшаў 21 карабель, яшчэ 25 знаходзяцца ў працэсе загрузкі. Прадстаўнік камітэта па аграрнай палітыцы ўкраінскага парламента Іван Чайкіўскі нагадаў пра складаную сітуацыю ўкраінскіх фермераў, якія ў ваенны час не могуць разлічваць на дзяржаўныя субсідыі, таму што большасць бюджэтных выдаткаў зараз накіроўваецца на ўтрыманне ўзброеных сіл.
Іван Чайкіўскі лічыць, што бесперабойны рух па гуманітарным калідоры сведчыць аб тым, што замежныя інвестары пачалі давяраць украінскім узброеным сілам і пастаянна накіроўваюць караблі ва ўкраінскія парты:
- З партоў Вялікай Адэсы выйшаў 21 карабель, 25 знаходзяцца ў стадыі загрузкі. Гэта азначае, што замежныя інвестары і суднаўладальнікі давяраюць украінскім узброеным сілам і адпраўляюць караблі для загрузкі ўкраінскага збожжа. Гэта дае нам надзею, што мы зможам экспартаваць збожжа ў тэрмін, кошт украінскага збожжа наблізіцца да кошту на сусветным рынку, а ўкраінскія фермэры пачнуць зарабляць, а не губляць грошы, як раней.
Украінскі дэпутат дадаў, што да пачатку вайны найбольшыя валютныя паступленні ва ўкраінскі бюджэт паступалі ад фермераў і металургаў. Нават частковае аднаўленне працы партоў Вялікай Адэсы магло б падтрымаць украінскі бюджэт.
IAR/аз