Латвія закрыла два памежныя пераходы з Расіяй. Некалькі дзён таму ў Рызе заявілі, што гэта адказ на дзеянні Расіі. Масква закрыла для ўкраінцаў уезд на сваю тэрыторыю праз большасць памежных пунктаў. Тэму працягвае Каміль Залеўскі:
- Латышы паведамляюць, што працэс закрыцця памежных пераходаў «Віентулі – Лудонка» і «Падэдзе – Брунішава» прайшоў паспяхова. Там устаноўлены бетонныя барыкады, якія перашкаджаюць ва ўездзе ў краіну, і сістэмы назірання. Масква вырашыла закрыць для ўкраінцаў больш за трыццаць пераходаў з іншымі краінамі Шэнгенскай зоны. Яна планавала пакінуць адкрытым толькі КПП «Віентулі – Лудонка». Гэта невялікі памежны пераход з абмежаванай прапускной здольнасцю, таму сітуацыя пагражала б вялікімі чэргамі. На думку латышоў, гэта магло б стаць дадатковай пагрозай нацыянальнай бяспецы іх краіны. Дарэчы, у Рызе вырашылі, што памежнікаў, якія служылі на закрытых пераходах, перавядуць на латвійска-беларускую мяжу, дзе апошнім часам зноў узмацніўся міграцыйны ціск. За апошнія суткі ў Латвію нелегальна спрабавалі трапіць 129 чалавек.
IAR/аз