Беларуская Служба

Еўракамісія пералічыла Украіне яшчэ 1,5 мільярда еўра

23.10.2023 17:55
Еўракамісія пералічыла Украіне яшчэ 1,5 мільярда еўра. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт камісіі Валдзіс Дамброўскіс. Гэта дзявяты транш пакета вельмі танных крэдытаў на льготных умовах на гэты год на 18 мільярдаў еўра.
Ілюстрацыйнае фотаpixabay.com

Украіна ўжо атрымала 15 мільярдаў еўра з пулу гэтага года на самыя неадкладныя патрэбы. Гаворка ідзе пра дапамогу ў падтрыманні функцыянавання бальніц, школ, базавых паслуг і выплату пенсій.

«Гэта яскравае пацвярджэнне салідарнасці Еўрасаюза з Украінай і яе грамадзянамі», — напісаў намеснік старшыні Камісіі Валдзіс Дамброўскіс ў сацыяльных сетках.

Прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль падзякаваў за непахісную салідарнасць з Украінай.

«Фінансавая падтрымка з боку Еўрасаюза — адзін з найважнейшых фактараў, якія дапамагаюць нам быць эканамічна моцнымі», — падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада.

IAR / вх