Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 810 расійскіх вайскоўцаў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 295 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 105 танкаў, 9 тыс. 669 бронемашын, 7 тыс. 81 артылерыйская сістэма, 828 РСЗА, 1 тыс. 537 крылатых ракет, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 320 самалётаў і 324 верталёты.
вс