Беларуская Служба

70% расіян падтрымалі б рашэнне Пуціна спыніць вайну – апытанне «Левада-цэнтр

01.11.2023 06:31
70% апытаных расіян гатовыя падтрымаць Уладзіміра Пуціна, калі той вырашыць спыніць вайну супраць Украіны. Але ёсць умовы.
Ілюстрацыйнае фотаDrop of Light/shutterstock

Сацыялагічнае апытанне расійскай аналітычнай службы «Левада-цэнтр» паказала, што 70% апытаных падтрымалі б рашэнне Пуціна, калі б ён вырашыў спыніць вайну ва Украіне.

Але калі б Пуцін вырашыў спыніць вайну пры ўмове вяртання акупаваных тэрыторый Украіне, яго дзеянні падтрымалі б толькі 34% расіян.

Пры гэтым 55% апытаных расіян мяркуюць, што вайну трэба спыніць і пачаць мірныя перамовы, 38% выступаюць за працяг ваенных дзеянняў.


Дынаміка грамадскай падтрымкі дзеянняў расійскіх узброеных сілаў ва Украіне.
Дынаміка грамадскай падтрымкі дзеянняў расійскіх узброеных сілаў ва Украіне.

«Узровень увагі да ўкраінскіх падзей не мяняецца на працягу трох месяцаў, за падзеямі сочыць каля паловы расіян. Узровень падтрымкі дзеянняў расійскіх узброеных сіл яшчэ крыху падрос. Найбольш высокі ўзровень падтрымкі дэманструюць рэспандэнты старэйшага ўзросту, якія давяраюць тэлебачанню, і тыя, хто ўхваляе дзейнасць прэзідэнта. Больш за палову апытаных мяркуюць, што СВА прасоўваецца паспяхова. Пры гэтым за апошні месяц некалькі вырасла колькасць прыхільнікаў мірных перагавораў (да 55 працэнтаў). Галоўнай прычынай пачатку СВА рэспандэнты называюць абарону жыхароў Данбаса. Большасць упэўненыя, што ваенныя дзеянні будуць доўжыцца яшчэ не менш за паўгода (амаль палова кажа, што больш за год). Калі б у апытаных была б магчымасць вярнуцца ў мінулае і паўплываць на рашэнне аб пачатку СВА, то 41% адмянілі б такое рашэнне, а 43% падтрымалі б. Большасць гатовы падтрымаць У.Пуціна, калі ён аб'явіць аб заканчэнні ваенных дзеянняў, але пры ўмове захавання новых тэрыторый», – адзначаюць аўтары даследавання.

Апытанне правялі 19-25 кастрычніка сярод 1607 жыхароў Расіі ў 137 населеных пунктах. Даследаванне праводзілася метадам асабістага інтэрв'ю. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.

вх