Беларуская Служба

Гэтай ноччу расіяне абстралялі найбольш за год населеных пунктаў Украіны

01.11.2023 10:10
У ноч на 1 лістапада расійскія войскі атакавалі населеныя пункты ў Палтаўскай, Харкаўскай, Данецкай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
   1        , , , ,    .
У ноч на 1 лістапада расійскія войскі атакавалі населеныя пункты ў Палтаўскай, Харкаўскай, Данецкай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.Фота: https://t.me/prokuratura_kharkiv

«За суткі праціўнік абстраляў 118 населеных пунктаў у 10 раёнах. З пачатку года гэта найбольшая колькасць гарадоў і пасёлкаў, якія трапілі пад удар. Ноччу акупанты вялі масіраваны абстрэл тэрыторыі Украіны, ёсць загінулыя і параненыя», – паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

У выніку ранішняй атакі беспілотніка на горад Нікапаль Днепрапятроўскай вобласці адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Сярод іншага, у ноч на 1 лістапада расіяне ўдарылі «Шахедамі» па нафтаперапрацоўчаму заводу ў Крэменчугу, у выніку чаго адбыўся пажар. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма. Інфармацыя аб разбурэннях удакладняецца.

вх


70% расіян падтрымалі б рашэнне Пуціна спыніць вайну – апытанне «Левада-цэнтр

01.11.2023 06:31
70% апытаных расіян гатовыя падтрымаць Уладзіміра Пуціна, калі той вырашыць спыніць вайну супраць Украіны. Але ёсць умовы.