Адна з кампаній «Літоўскай чыгункі» звярнулася ў пракуратуру з просьбай праверыць ці не адбылося парушэнне міжнародных санкцый супраць Расіі. Гаворка ідзе пра экспарт дарагіх аўтамабіляў. Яшчэ летам літоўскія СМІ паведамлялі, што Літва выкарыстоўваецца ў ланцужку паставак у Расію эксклюзіўных аўтамабіляў, якія трапілі пад еўрапейскія санкцыі. Тэму працягвае Каміль Залеўскі:
- Машыны павінны быць дастаўленыя ў такія краіны, як Казахстан, Кыргызстан, Грузія і Беларусь. Аднак, паводле літоўскіх службаў, насамрэч яны трапілі ў Расію. «Гаворка ідзе аб транспартных сродках агульным коштам у 43 мільёны еўра. Большая частка іх першапачаткова накіроўвалася ў Беларусь, але канчаткова апынулася ў Расіі», – паведаміў кіраўнік мытнага дэпартамента Літвы Дарыус Жвіронас. Літоўскія ўстановы заявілі пра далейшыя крокі ў гэтай справе. Мытная служба плануе яшчэ больш жорстка правяраць дакументы на новыя аўтамабілі, а ў выпадку ўжываных – перавозчык будзе прымушаны прадаставіць пісьмовае абавязацельства не прадаваць і не выкарыстоўваць машынаў, калі гэта супярэчыць міжнародным санкцыям.
У мінулым годзе Еўрасаюз забараніў продаж у Расію тавараў раскошы, у тым ліку ікры, цыгар, каштоўных камянёў, крыштальных вырабаў і транспартных сродкаў рынкавым коштам больш за 50 тысяч еўра.
IAR/аз