Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 1 тыс. 80 расійскіх вайскоўцаў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 308 тыс. 700 чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 316 танкаў, 10 тыс. 14 бронемашын, 7 тыс. 475 артылерыйскіх сістэм, 875 РСЗА, 1 тыс. 557 крылатых ракет, 20 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 322 самалёты і 324 верталёты.
вс