Беларуская Служба

Украінскае войска працягвае наступ у Запарожскай і Херсонскай абласцях

15.11.2023 10:45
Паводле Інстытута даследаванняў вайны, украінцы дасягнулі пэўных поспехаў у Запарожскай вобласці.
Прынамсі адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу пасёлка Данецк ва УкраінеFoto: PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

Украінская армія працягвае наступ на поўдні краіны – у Запарожскай і Херсонскай абласцях. Згаданыя дзеянні паспяховыя на левым беразе Дняпра. У той жа час украінцы абараняюцца ад расійскіх нападаў на Данбасе. Тэму працягвае карэспандэнт Павел Бушка:

- Паводле справаздачы амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны, пэўных поспехаў украінцы дасягнулі ў Запарожскай вобласці, каля вёскі Вербоўе. Яны таксама перамяшчаюць свае пазіцыі на левым беразе Херсонскай вобласці ў 30-кіламетровай паласе ўздоўж Дняпра. Верагодна яны дайшлі да вёскі Крынкі. Хоць украінскія ўлады афіцыйна не паведамляюць пра гэты наступ, але, як адзначае ўкраінскі вайсковы эксперт Аляксандар Мусіенка, шмат сведчыць пра тое, што гэта важная дзеянні. Ён нагадвае, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў аб узмацненні супрацьпаветранай абароны Херсона. На думку эксперта, гэта азначае не толькі абарону самога горада, але і падтрымку ўкраінскай вайсковай групоўкі, якая вядзе аперацыю ў левабярэжнай Херсонскай вобласці, дзе праціўнік актыўна выкарыстоўвае авіяцыю і беспілотнікі. Тым часам вораг наступае на ўсходнім і паўночна-ўсходнім участках фронту. Працягваюцца баі вакол Мар'інкі, Аўдзееўкі і Бахмута, а таксама ў напрамку Купянска і Лымана. Паводле звестак украінскага Генштаба, за апошнія суткі было адбіта больш за 60 расійскіх атак.

IAR/аз