Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў значэнне баёў пад Аўдзееўкай

15.11.2023 11:33
Кіраўнік Украіны прызнаў, што супрацьстаяць расійскай атацы надзвычай складана.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі Facebook/zelenskiy.official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія атакі вельмі інтэнсіўныя, асабліва ў Данецкай вобласці. Ён падкрэсліў асаблівае значэнне баявых дзеянняў ля Аўдзееўкі:

- Пад Аўдзееўкай Расія ўжо губляе вайскоўцаў і тэхніку хутчэй і больш маштабна, чым, напрыклад, пад Бахмутам. Аднак супрацьстаяць расійскай атацы надзвычай складана. Кожны наш жаўнер, які ваюе там, заслугоўвае нашай вялікай удзячнасці. Гэта сапраўдныя героі. Чым больш расійскіх сіл зараз будзе знішчана ў Аўдзееўцы, тым горшая будзе агульная сітуацыя і агульны ход гэтай вайны для праціўніка.

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ўсе наяўныя боепрыпасы і тэхніка адпраўляюцца на фронт.

IAR/аз

Кіраўнік Мінабароны Украіны пра гібель 19 вайскоўцаў з Закарпацкай брыгады: вінаватыя будуць пакараныя

15.11.2023 07:40
Па выніках расследавання абставінаў трагічнага ракетнага ўдару, былі праігнараваныя ўсе правілы маскіроўкі.

У офіс прэзідэнта Украіны пададзеная просьба аб узнагароджанні двух загінулых беларускіх добраахвотнікаў званнем «Героя Украіны»

15.11.2023 10:01
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі больш за тры дзясяткі беларускіх добраахвотнікаў.