Беларуская Служба

У Кіеве дэмантавалі помнік Аляксандру Пушкіну

15.11.2023 15:10
Сёлета ў Кіеве дэмантавалі больш за 60 помнікаў гісторыі і культуры Расіі.
Кіеў да вайныnextvoyage/pixabay.com

Ва ўкраінскай сталіцы дэмантавалі помнік Аляксандру Пушкіну. Бюст паэт быў зняты з пастамента ў рамках барацьбы з сімваламі расійскага імперыялізму. Сёлета ў Кіеве з грамадскіх месцаў прыбралі некалькі дзясяткаў такіх аб'ектаў. Тэму працягвае Павел Бушка:

- Помнік знаходзіўся ў парку імя Пушкіна. Пасля перайменавання парку ў гонар украінскага пісьменніка, якім з’яўляецца Іван Багряный, прыйшоў час і на сам помнік Аляксандру Пушкіну. У мінулым месяцы падобным чынам адбылося з бюстам Пушкіна, які стаяў у двары адной з кіеўскіх школ. Летась была перайменаваная вуліца Пушкіна ў Кіеве. Яшчэ адзін класік расійскай літаратуры Леў Талстой з траўня ўжо не з’яўляецца патронам цэнтральнай плошчы Кіева, якая цяпер называецца плошчай «Герояў Украіны». Сёлета ў Кіеве дэмантавалі больш за 60 помнікаў гісторыі і культуры Расіі. Гэта вынік падпісанага ў красавіку прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім закона аб забароне на прапаганду расійскай імперскай палітыкі.

IAR/аз