Беларуская Служба

У Харкаве быў затрыманы супрацоўнік універсітэта, які працаваў на ГРУ

15.11.2023 17:01
За дзяржаўную здраду ў гады вайны яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
Ілюстрацыйны здымакFoto: фота: Shutterstock/CC7

У Харкаве на паўночным усходзе Украіны быў затрыманы супрацоўнік мясцовага ўніверсітэта, які працаваў на ГРУ, паведаміла Служба бяспекі Украіны.

49-гадовага мужчыну расійская выведка завербавала пасля пачатку ўварвання ва Украіну. Ён перадаваў праціўніку дадзеныя аб аб'ектах крытычнай інфраструктуры, у тым ліку аб наступствах ракетна-артылерыйскіх удараў па адным з абаронных прадпрыемстваў Харкаўскай вобласці, якое неаднаразова падвяргалася абстрэлам расійскіх вайскоўцаў.

Таксама мужчына кантраляваў маршруты перамяшчэння Узброеных сіл Украіны і размяшчэнне матэрыяльна-тэхнічных складоў, у тым ліку складоў боепрыпасаў. У яго задачы таксама ўваходзіла назіранне за дзейнасцю замежных валанцёрскіх арганізацый у Харкаве, гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Украінская служба затрымала мужчыну ў яго кватэры ў Харкаве. Устаноўлена, што праз адзін з апаратаў сувязі перадаваў разведвальныя звесткі праціўніку. Падчас ператрусу ў кватэры канфіскаваны мабільны тэлефон і тэхніка з доказамі супрацоўніцтва з агрэсарам. Мужчына быў часова арыштаваны. За дзяржаўную здраду ў гады вайны яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

PAP/аз

Украінскае войска працягвае наступ у Запарожскай і Херсонскай абласцях

15.11.2023 10:45
Паводле Інстытута даследаванняў вайны, украінцы дасягнулі пэўных поспехаў у Запарожскай вобласці.

У Кіеве дэмантавалі помнік Аляксандру Пушкіну

15.11.2023 15:10
Сёлета ў Кіеве дэмантавалі больш за 60 помнікаў гісторыі і культуры Расіі.