Беларуская Служба

Расія плануе выдаткаваць на армію 33 працэнты бюджэту

15.11.2023 19:01
Незалежныя вайсковыя аналітыкі назвалі трохгадовы бюджэт Расіі «самым ваенным у гісторыі краіны».
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Цягам трох бліжэйшых гадоў Расія плануе выдаткаваць на ўзбраенне больш за 33 працэнты свайго бюджэту. Пра гэта сведчыць закона аб бюджэце прыняты ў другім чытанні Дзярждумай.

Незалежныя вайсковыя аналітыкі назвалі трохгадовы бюджэт Расіі «самым ваенным у гісторыі краіны». Большасць выдаткаў на армію, спецслужбы і міліцыю засакрэцілі.

У сваю чаргу аналітычны сайт Faridaly напісаў, што ў 2024 годзе Масква выдаткуе 39 працэнтаў бюджэту на ўзбраенне і ўтрыманне арміі і сілавых структур.

Незалежныя эканамісты лічаць, што такая сітуацыя будзе доўжыцца да таго часу, пакуль рэжыму будзе мець дастаткова сродкаў на фінансаванне аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай дапамогі. Велізарныя выдаткі на армію прывядуць Расію да эканамічнай і навуковай стагнацыі і, адпаведна, прымусяць яе спыніць вайну.

IAR/аз

Украінскае войска працягвае наступ у Запарожскай і Херсонскай абласцях

15.11.2023 10:45
Паводле Інстытута даследаванняў вайны, украінцы дасягнулі пэўных поспехаў у Запарожскай вобласці.

У Харкаве быў затрыманы супрацоўнік універсітэта, які працаваў на ГРУ

15.11.2023 17:01
За дзяржаўную здраду ў гады вайны яму пагражае пажыццёвае зняволенне.