Восенню і зімой Расія хоча нанесці як мага большую шкоду ўкраінскай эканоміцы. Да такіх высноваў прыйшлі незалежныя аналітыкі, якія назіраюць за дзейнасцю маскоўскага рэжыму. Вайсковыя эксперты ўжо папярэдзілі, што Расія назапашвае ракеты для ўдараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны.
Аналітычны партал Bellingcat напісаў, што Масква набліжае да фронту ракетныя комплексы. Між іншым, у Растоў-на-Доне быццам бы былі пастаўленыя комплексы С-400, дыслакаваныя дагэтуль у Калінінградзе.
Як піша сайт «Палітыка краіны», Расія таксама прадпрымае захады, каб трымаць украінцаў у пастаянным страху перад абстрэламі. Гэта заключаецца ў тым, каб утрымліваць баявую авіяцыю ў паветры і такім чынам прымушаць Кіеў аб'яўляць паветраную трывогу.
Пакуль дзейнічае такая трывога, не працуюць прамысловыя абʼекты і транспарт. Прэс-сакратар ВПС Украіны Юрый Ігнат пацвердзіў выкарыстанне такой тактыкі крамлёўскім рэжымам.
IAR/нг