Беларуская Служба

На самыя гарачыя ўчасткі фронту размяркуюць больш за дзве тысячы ўкраінскіх БПЛА

18.11.2023 19:09
Сярод іх – коптары і БпЛА самалётнага тыпу: разведвальныя, камікадзэ, шматразовыя бамберы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

На самыя гарачыя ўчасткі фронту вайскоўцам размяркуюць больш за дзве тысячы ўкраінскіх беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер па інавацыях, развіццю адукацыі, навукі і тэхналогій Міхаіл Фёдараў.

«У партыю ўвайшлі »птушачкі« выключна ўкраінскай вытворчасці. Сярод іх – коптары і БпЛА самалётнага тыпу: разведвальныя, камікадзэ, шматразовыя бамберы», – заявіў ён.

Фёдараў падкрэсліў, што дроны дапамогуць паражаць варожыя пазіцыі і тэхніку. Ён таксама зазначыў, што ўсе БПЛА закупілі ў рамках дзяржаўнай праграмы.

«Толькі на мінулым тыдні беспілотнікамі разбіта 39 танкаў, 57 гармат, 34 браніраваныя машыны і 307 апорных пунктаў. Гэта мінус мільёны долараў у расіян», – дадаў чыноўнік.

яс/unian.ua