Беларуская Служба

Джо Байдэн: ЗША не адступяць перад выклікамі з боку Пуціна і ХАМАС

19.11.2023 13:06
У сваім артыкуле прэзідэнт ЗША таксама гаворыць аб тым, што краіна «падтрымлівае адважных украінцаў, якія абараняюць сваю свабоду і радзіму».
Joe Biden wezwał do ochrony szpitali w Gazie
Joe Biden wezwał do ochrony szpitali w GaziePAP/EPA/AL DRAGO / POOL

Выданне The Washington Post у суботу, 18 лістапада апублікавала аўтарскі артыкул Джо Байдэна, у якім прэзідэнт ЗША разважае пра вайну Расіі супраць Украіны, а таксама пра вайну Ізраілю супраць ХАМАС.

У сваёй калонцы Байдэн зноў параўноўвае дзеянні расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ва Украіне з атакамі тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль.

«І Пуцін, і ХАМАС змагаюцца за тое, каб сцерці з мапы суседнія дэмакратыі. І Пуцін, і ХАМАС спадзяюцца разбурыць рэгіянальную стабільнасць і інтэграцыю і скарыстацца ўзніклай бязладзіцай. Амерыка не можа і дазволіць гэтаму здарыцца – у інтарэсах нашай нацыянальнай бяспекі і на карысць усяго свету», – напісаў Джо Байдэн.

У сваім артыкуле прэзідэнт ЗША таксама гаворыць аб тым, што краіна «падтрымлівае адважных украінцаў, якія абараняюць сваю свабоду і радзіму».

«Мы даем ім зброю і эканамічную дапамогу, каб спыніць імкненне Пуціна да заваёвы, перш чым канфлікт распаўсюдзіцца далей», – піша Джо Байдэн, які таксама заявіў аб падтрымцы Ізраілю ў барацьбе з ХАМАС. Палестынцы заслугоўваюць права мець уласную дзяржаву, – перакананы Джо Байдэн.

voa/эж