У суботу, 18 лістапада Францыя абвясціла аб паспяховым запуску стратэгічнай балістычнай ракеты M51. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны краіны ў Twitter (X).
«Сёння ўвечары адбыўся паспяховы выпрабавальны пуск ракеты М51 без ядзернай боегалоўкі з пускавы ўстаноўкі ракетнага выпрабавальнага цэнтра ў Біскаросе», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Паводле Міністэрства абароны Францыі, мэта гэтага запуску – абарона жыццёва важных інтарэсаў Францыі пры любых абставінах. У той жа час кіраўнік ведамства Себасцьян Лякорню заявіў, што гэтая распрацоўка падтрымлівае надзейнасць сродкаў ядзернага стрымлівання краіны і дэманструе дасканаласць яе сістэмы запуску.
Раней Францыя правяла першае выпрабаванне прататыпа гіпергукавой баявой часткі VMaX, якая з'яўляецца часткай намаганняў краіны па стварэнні сучасных сістэм СПА.
rfi/эж