Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 319 тыс. вайскоўцаў

20.11.2023 08:28
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 640 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 319 тыс. чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 439 танкаў, 10 тыс. 168 бронемашын, 7 тыс. 748 артылерыйскіх сістэм, 899 РСЗА, 1 тыс. 563 крылатыя ракеты, 22 караблі і катары, адна падводная лодка, 323 самалёты і 324 верталёты.

вс