У Кіеў прыбыў кіраўнік Дэпартаменту абароны ЗША Лойд Осцін. Аб гэтым ён паведаміў у сацыяльнай сетцы X у панядзелак, 20 лістапада.
Здымак з вакзала Осцін апублікаваў у сетцы. Яго сустрэла ў Кіеве пасол ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк.
«Я толькі што прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з украінскімі лідарамі. Я тут сёння, каб перадаць важны мэсыдж: Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за свабоду супраць расійскай агрэсіі як зараз, так і ў будучыні», – напісаў Осцін.
Візіт кіраўніка Пентагона ў Кіеў праходзіць на фоне прыняцця часовага бюджэту ў ЗША без новай дапамогі Украіне.
вс