Украінцы за мяжой могуць здаць ДНК для пошуку зніклых сваякоў, паведаміў упаўнаважаны па абароне правоў чалавека Дзмітрый Лубінец у «Фэйсбуку».
Цяпер паслуга даступная ў Польшчы і Германіі. Сабраныя ўзоры будуць перададзеныя ўкраінскім следчым органам для пошуку і ідэнтыфікацыі зніклых.
У Польшчы здаць ДНК можна будзе 28 лістапада ў Кракаве, а 30 лістапада – у Варшаве і Познані. Падрабязнасці даступныя на сайце ўкраінскага ўпаўнаважанага па абароне правоў чалавека.
вс