Беларуская Служба

Ва Украіну з візітам прыбыў міністр абароны Германіі

21.11.2023 07:11
Гэта другі візіт Барыса Пісторыуса ва Украіну з пачатку вайны, які адбываецца падчас напружаных баёў на фронце.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

У Кіеў з неабвешчаным візітам прыбыў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус. Там ён павінен запэўніць украінскія ўлады ў падтрымцы супраць расійскай агрэсіі.

Падчас візіту кіраўнік Мінабароны Германіі сустрэнецца са сваім украінскім калегам і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Нямецкі палітык таксама наведае вайсковы навучальны цэнтр.

Гэта другі візіт Барыса Пісторыуса ва Украіну з пачатку вайны, ён адбываецца падчас напружаных баёў на фронце. Першы адбыўся ў лютым. Кіеў таксама асцерагаецца больш сур'ёзных нападаў на сваю энергетычную інфраструктуру і чакае запэўненняў у далейшай падтрымцы з боку міжнароднай супольнасці, увага якой зараз прыкавана да канфлікту на Блізкім Усходзе.

Нямеччына з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў вайсковай падтрымкі для Украіны. Пакуль Берлін накіраваў туды, сярод іншага, танкі, сістэмы супрацьпаветранай абароны і боепрыпасы. Агрэсія Расіі таксама прывяла да павелічэння выдаткаў на абарону ў самой Германіі.

ПР/юл