Беларуская Служба

Уначы Расія зноў абстраляла Украіну дронамі

21.11.2023 08:21
У выніку адзін чалавек загінуў, яшчэ шэсць параненыя.
Remains of a Shahed drone in Ukraine.
Remains of a Shahed drone in Ukraine. Photo: PAP/Titov Yehven/ABACA

Уначы Расія атакавала Украіну дзесяццю беспілотнікамі тыпу Shahed, дзевяць з іх былі збітыя. Акрамя таго, была збітая адна ракета «Іскандэр-К», гаворыцца ў ранішняй заяве Паветраных сіл ВСУ.

Апроч таго, як сказана ў паведамленні, сапернік выпусціў чатыры зенітныя ракеты С-300 у Данецкай вобласці.

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале напісаў, што дзве з запушчаных у Данецкай вобласці ракет трапілі па шпіталі ў гарады Селідава.

У выніку былі пашкоджаныя два будынкі, шэсць цывільных асоб былі параненыя. Пад заваламі могуць быць пацярпелыя, таму пошукавыя работы працягваюцца, паведаміў міністр.

Паводле яго слоў, «праз некалькі хвілін пасля гэтага» былі яшчэ два ракетныя ўдары – па шахце. Адзін работнік прадпрыемства загінуў, пашкоджаны чатыры будынкі і 19 транспартных сродкаў, 39 гарнякоў аказаліся заблакіраваны пад зямлёй, але неўзабаве былі падняты на паверхню.

Крыніца: ВВС