Гэта памяць пра падзеі 2013-2014 гг.. Менавіта ў гэты дзень дзевяць год таму пачалася Рэвалюцыя Годнасці, якая прывяла да адстаўкі прэзідэнта Януковіча.
Дзесяць гадоў таму на Майдане Незалежнасці ў Кіеве сабраліся некалькі соцень чалавек, а ўжо да 24 лістапада на цэнтральнай плошчы сталіцы было каля ста тысяч пратэстоўцаў. Яны выступілі супраць рашэння Кабінета міністраў, які ўзначальваўся Азаравым, адмовіцца падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Так пачаўся Еўрамайдан, які перарос у Рэвалюцыю Годнасці.
З нагоды гадавіны да украінцаў звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
- Дзесяць гадоў таму мы пачалі новую старонку барацьбы. Дзесяць гадоў таму ўкраінцы пачалі свой першы контрнаступ — супраць беззаконня, спроб пазбавіць нас еўрапейскай будучыні, супраць рабства. Год за годам, крок за крокам, мы робім усё, каб наша зорка - зорка Украіны - заззяла ў коле зорак на сцягу ЕС, які сімвалізуе еднасць народаў Еўропы. З Днём Годнасці і Свабоды, моцныя людзі моцнай краіны! Слава Ўкраіне!
юл