Расіяне паўсюдна атакуюць пазіцыі ўкраінскіх войск, пасылаючы на штурм атрады вязняў.
Расійскія войскі нясуць вялікія страты ў раёне Клішчэеўкі пад Бахмутам, заявіў у аўторак камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал Аляксандр Сырскі.
«Расійскія акупанты працягваюць выкарыстоўваць для штурму ўкраінскіх пазіцый на ўсіх кірунках падраздзяленні «Шторм Z» і «Шторм V», якія складаюцца з вязняў і вайскоўцаў, якія здзейснілі правапарушэнні», — напісаў Сырскі ў Telegram.
Назва «Шторм» у спалучэнні з прапагандысцкімі сімваламі ўварвання ва Украіну неафіцыйна выкарыстоўваецца для апісання ўдарных атрадаў, якія складаюцца з вязняў, завербаваных на вайну. Гэтыя падраздзяленні таксама выконваюць функцыю штрафных частак, куды прызываюць вайскоўцаў-парушальнікаў дысцыпліны.
Генерал Сырскі дадаў, што расіяне працягваюць атакі пад Бахмутам, у прыватнасці ў раёне Клішчэеўкі. Украінцы «трымаюць абарону і наносяць расійскім войскам вялікія страты як у тэхніцы, так і ў жывой сіле», дадаў камандуючы.
Ён паведаміў, што расіяне таксама вядуць наступальныя дзеянні на Купянскім напрамку, што ў Харкаўскай вобласці. З гэтай мэтай яны спрабуюць прарвацца у мястэчка Сынькоўка на паўночным ўсходзе ад Купянска.
ПР/юл