Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ў аўторак прыбыла ў Кіеў з раней неанансаваным візітам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны, піша «Европейська правда».
У Дзень годнасці і свабоды Санду разам з Зяленскімі ўшанавалі памяць актывістаў, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасці. Уладзімір і Алена Зяленскія разам з Маяй Санду ўсталявалі лампады да крыжа на Алеі Герояў Нябеснай Сотні ў Кіеве.
У сваім Тўітары Санду напісала, што прыбыла ў Кіеў для сустрэч з прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і старшынёй Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем з нагоды ўступлення Малдовы і Ўкраіны ў ЕС.
«На парадку дня: абмеркаванне наступных крокаў па далучэнні Малдовы і Украіны да ЕС, умацаванне рэгіянальнай бяспекі, а таксама далейшая падтрымка ЕС рэформаў і развіцця ў нашых краінах», — сказала Санду.
Пазней старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль пацвердзіў, што прыехаў ва Ўкраіну. «Добра зноў быць у Кіеве - сярод сяброў », - напісаў ён у сваім Тўітары. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што будучыня, за якую змагаўся Майдан, нарэшце пачалася.
Крыніца: «Европейська правда»