Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Украіны ў НАТА: У вайне з Расіяй на карту пастаўлена бяспека Еўропы

29.11.2023 11:27
У штаб-кватэры Альянсу праходзіць першае пасяджэнне Рады НАТА-Украіна на ўзроўні міністраў замежных спраў.
  (L)    ( )
Дзмітрый Кулеба (L) і Енс Столтэнберг (Генсек НАТА)EPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

У вайне з Расіяй на карту пастаўлена не толькі бяспека Украіны, але і еўраатлантычная бяспека, заявіў у Бруселі кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба.

У штаб-кватэры Альянсу праходзіць першае пасяджэнне Рады НАТА-Украіна на ўзроўні міністраў замежных спраў. Міністр Кулеба паўтарыў свой заклік да Захаду аб далейшых пастаўках зброі для павелічэння магчымасцяў Украіны ў вайне супраць расійскіх акупантаў.

- Нам трэба змагацца. Украіна не саступіць і не адступіць. Нашай стратэгічнай мэтай застаецца тэрытарыяльная цэласнасць у міжнародна прызнаных межах 1991 года. Нішто не можа спыніць нас. Гаворка ідзе не толькі пра бяспеку Украіны, але і пра бяспеку і абарону ўсёй Еўраатлантычнай зоны.

На сённяшняй сустрэчы хаўруснікі разам з Дзмітрыем Кулебам таксама павінны гаварыць аб набліжэнні Украіны да сяброўства ў НАТА. Генеральны сакратар Енс Столтэнберг заявіў, што гаворка ідзе пра неабходныя рэформы, якія павінен правесці Кіеў, і аб падтрымцы Альянсу ў гэтым працэсе.

яс