Беларуская Служба

Ва Украіне прапануюць мабілізаваць украінцаў, якія знаходзяцца за мяжой

21.12.2023 11:30
Украінскія мужчыны ва ўзросце 25-60 гадоў, якія пражываюць у Германіі і іншых краінах, павінны ў наступным годзе з'явіцца на прызыўныя пункты Узброеных сіл, інакш да іх будуць прымененыя санкцыі, заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
 .
Рустэм Умераў.Фота: Facebook

Украінцы, якія жывуць у Нямеччыне і годныя да вайсковай службы, павінны ў наступным годзе ўзмацніць украінскае войска. Паводле міністра абароны, да тых, хто не выканае гэтае патрабаванне, будуць ужытыя санкцыі, піша нямецкае выданне Welt.

Размова ішла пра «запрашэнне», але міністр абароны даў зразумець, што будуць санкцыі, калі хтосьці на гэта «запрашэнне» не адгукнецца.

Выданне нагадвае, што ўкраінскія вайскоўцы хочуць мабілізаваць яшчэ ад 450 да 500 тысяч мужчын для змагання з расіянамі. Але фінансавыя і палітычныя ўмовы гэтага кроку пакуль не ўдакладняюцца. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў мабілізацыю «адчувальнай тэмай».

Умераў сказаў, што важная справядлівасць. У далейшым мабілізаваныя павінны загадзя ведаць, як яны будуць навучацца і экіпіяваны, дзе і калі будуць служыць і калі будуць вызваленыя.

Welt піша, што, нягледзячы на ​​забарону, многія ўкраінскія мужчыны ўцяклі за мяжу, каб пазбегнуць прызыву ў войска.

Пры гэтым расіяне цяпер нарошчваюць тэмпы наземнага наступу на паўднёвым усходзе Украіны.

pravda.com.ua/вх