Беларуская Служба

ЕС выплаціў Украіне апошні транш з пакета дапамогі ў памеры 18 млрд еўра

21.12.2023 16:42
Еўрасаюз выплаціў Украіне апошнія паўтара мільярда еўра з пакета макрафінансавай дапамогі ў памеры 18 мільярдаў еўра за гэты год.
Ursula von der Leyen i Wołodymyr Zełenski
Ursula von der Leyen i Wołodymyr Zełenski PAP/EPA/STEPAN FRANKO

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала на платформе X, што ЕС «павінен дасягнуць пагаднення, каб працягваць падтрымліваць Украіну, што неабходна ёй для эканамічнага аднаўлення, рэканструкцыі і рэформаў».

«Мы стаім на баку нашага суседа, сябра і будучага члена», – дадала палітык.

На мінулым тыдні Венгрыя заблакавала прыняцце фінансавага пакета для Украіны на саміце ЕЗ у Бруселі. Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль абвясціў, што лідары ​​вернуцца да гэтага пытання ў пачатку наступнага года.

Размова ідзе пра 50 мільярдаў еўра на наступныя 4 гады.

IAR/вх