Беларуская Служба

У 2023 годзе Украіна выпусціла ў тры разы больш зброі, чым годам раней

28.12.2023 13:01
У прыватнасці, найбольш павялічыўся выпуск артылерыйскіх боепрыпасаў.
-
Прэс-канферэнцыя Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага ў КіевеPAP/EPA/OLEG PETRASYUK

У 2023 годзе Украіна выпусціла ў тры разы больш зброі, чым годам раней, паведаміў у сацсетках прэзідэнт краіны. У прыватнасці, павялічыўся выпуск артылерыйскіх боепрыпасаў.

Уладзімір Зяленскі дадаў, што ва Украіне ў абароннай прамысловасці працуе каля 300 тысяч чалавек. Расце і доля прыватных прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю – чатыры з пяці з’яўляюцца недзяржаўнымі:

- Мы павінны зрабіць нашу дзяржаву настолькі моцнай і эфектыўнай, каб Расія адчувала, што любая атака сустрэнецца з нашым адказам. Зрабіць гэта можна толькі на базе дастатковай вытворчасці айчыннай зброі. Толькі за гэты год нам ужо ўдалося выпусціць узбраення і тэхнікі ў тры разы больш, чым летась. Значна павялічылася вытворчасць боепрыпасаў, асабліва для артылерыі. Украіна таксама запускае надзвычай важную вытворчасць боепрыпасаў для айчынных беспілотнікаў.

26 снежня Уладзімір Зяленскі арганізаваў паседжанне штабу галоўнакамандуючага, на якім абмяркоўвалася нарошчванне айчыннай абароннай вытворчасці.

IAR/аз

Генштаб УСУ: За суткі на фронце адбылося 56 узброеных сутыкненняў

28.12.2023 08:01
Найбольш сутыкненняў адбылося пад Аўдзееўкай, якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.