Беларуская Служба

ЗША выдзеляць апошні ў гэтым годзе пакет ваеннай дапамогі Украіне

28.12.2023 10:01
«Наша дапамога мае вырашальнае значэнне для падтрымкі нашых украінскіх партнёраў», – падкрэсліў Энтані Блінкен.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас падарожжа ў МексікуPAP/EPA/SRE Mexico HANDOUT

ЗША выдзеляць Украіне апошні ў гэтым годзе пакет ваеннай дапамогі на суму 250 мільёнаў долараў. Дзяржсакратар Энтані Блінкен паведаміў, што гэты пакет будзе ахопліваць, сярод іншага, пастаўкі артылерыі, зенітных і супрацьтанкавых боепрыпасаў.

«Наша дапамога мае вырашальнае значэнне для падтрымкі нашых украінскіх партнёраў у абароне іх краіны і свабоды ад расійскай агрэсіі», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента ЗША.

IAR/аз

Украіна пачала расследаванне пасля публікацыі відэа з расстрэлам украінскіх ваеннапалонных

28.12.2023 07:30
Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц.

Генштаб УСУ: За суткі на фронце адбылося 56 узброеных сутыкненняў

28.12.2023 08:01
Найбольш сутыкненняў адбылося пад Аўдзееўкай, якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.