Беларуская Служба

Чорнае мора: грамадзянскі карабель падарваўся на расійскай міне

28.12.2023 15:02
Дапамогу балкеру аказвалі Дзяржаўная памежная служба Украіны і ратавальнікі.
У Чорным моры грамадзянскі карабель пад сцягам Панамы падарваўся на расійскай мінеdpsu.gov.ua

У Чорным моры грамадзянскі карабель пад сцягам Панамы падарваўся на расійскай міне. Паводле інфармацыі ўкраінскага Аператыўнага камандавання «Поўдзень», параненыя двое маракоў.

Балкер накіроўваўся ў адзін з украінскіх партоў па ўкраінскае збожжа. Пасля выбуху на палубе ўспыхнуў пажар. Карабель таксама страціў ход і кіраванне. Каб пазбегнуць затаплення, капітан зафіксаваў карабель на водмелі.

Дапамогу балкеру аказвалі Дзяржаўная памежная служба Украіны і ратавальнікі. Аднаму з пацярпелых маракоў лекары аказалі дапамогу на месцы, другога даставілі ў бальніцу для абследавання.

Да балкера былі накіраваныя буксіры, каб даставіць яго ў порт.

IAR/аз

У 2023 годзе Украіна выпусціла ў тры разы больш зброі, чым годам раней

28.12.2023 13:01
У прыватнасці, найбольш павялічыўся выпуск артылерыйскіх боепрыпасаў.