Даследаванні паказваюць, што летась колькасць гасцей у гасцініцах і іншых турыстычных аб'ектах склала амаль 550 мільёнаў, што на цэлых 8 працэнтаў больш, чым у 2019 годзе. У асноўным гэта былі госці з-за межаў краіны – амаль палова ад усіх турыстаў.
У 2023-ім Італію для адпачынку наведалі на 15% больш замежных гасцей, чым год таму. Традыцыйна больш за ўсё турыстаў прыехала з ЗША, Японіі і Кітая. Колькасць італьянскіх турыстаў вырасла толькі на 3 працэнты, што аналітыкі звязваюць з інфляцыяй і ростам цэн у краіне.
Тавараабарот у сферы турызму павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 10 працэнтаў. У асноўным гэта тычыцца паўночнай і цэнтральнай часткі Італіі.
Найбольш часта турысты наведвалі Рым, Фларэнцыю і Венецыю, а таксама турыстычныя цэнтры ў гарах.
IAR/вх