Беларуская Служба

З боку Лівана ў бок Ізраіля паляцелі ракеты

06.01.2024 09:35
З тэрыторыі Лівана ў бок поўначы Ізраіля было выпушчана 40 ракет. Ізраільскія войскі нанеслі ўдар у адказ.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Раніцай сірэны паветранай трывогі загучалі ў дзясятках месцаў рэгіёну Мерон, размешчанага на поўначы Ізраіля.

Ізраільская армія заявіла, што каля 40 ракет былі выпушчаныя па рэгіёне з Лівана. Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях у выніку нападу не паступала. У адказ армія абароны Ізраіля атакавала тэрарыстычную ячэйку, якая ўдзельнічала ў абстрэле.

У сваю чаргу «Хэзбала» заявіла, што сённяшні ракетны абстрэл Ізраілю быў «першым адказам» на ўдар па Бэйруце ў аўторак, у выніку якога быў забіты лідар ХАМАС Салех аль-Аруры. Арганізацыя паведаміла, што ў бок Ізраіля выстраліла 62 ракеты.

З пачатку вайны ў Газе рэгулярна адбываюцца перастрэлкі ў раёне лівана-ізраільскай мяжы. Ізраіль абстрэльвае паўднёвую тэрыторыю Лібану ў адказ на дзеянні «Хэзбалы», якая атакуе ізраільскія памежныя раёны на поўначы.

ПР/юл