Раніцай сірэны паветранай трывогі загучалі ў дзясятках месцаў рэгіёну Мерон, размешчанага на поўначы Ізраіля.
Ізраільская армія заявіла, што каля 40 ракет былі выпушчаныя па рэгіёне з Лівана. Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях у выніку нападу не паступала. У адказ армія абароны Ізраіля атакавала тэрарыстычную ячэйку, якая ўдзельнічала ў абстрэле.
У сваю чаргу «Хэзбала» заявіла, што сённяшні ракетны абстрэл Ізраілю быў «першым адказам» на ўдар па Бэйруце ў аўторак, у выніку якога быў забіты лідар ХАМАС Салех аль-Аруры. Арганізацыя паведаміла, што ў бок Ізраіля выстраліла 62 ракеты.
З пачатку вайны ў Газе рэгулярна адбываюцца перастрэлкі ў раёне лівана-ізраільскай мяжы. Ізраіль абстрэльвае паўднёвую тэрыторыю Лібану ў адказ на дзеянні «Хэзбалы», якая атакуе ізраільскія памежныя раёны на поўначы.
ПР/юл