Беларуская Служба

Ва Украіне завялі звыш 111 тысяч крымінальных спраў супраць расійскіх вайскоўцаў

07.01.2024 17:30
У Кіеве пералічылі артыкулы, па якіх заведзеныя згаданыя крымінальныя справы.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, якое пачалося 24 лютага 2022 года, следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны распачалі 111 081 крымінальную справу па фактах злачынстваў, учыненых на тэрыторыі Украіны вайскоўцамі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і іх саўдзельнікамі. Пра гэта паведаміла МУС Украіны.

Сярод згаданых крымінальных спраў:
- 96 540 – па арт. 438 КК Украіны (Парушэнне законаў і звычаяў вайны)
- 9 255 – па арт. 110 КК Украіны (Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны)
- 3 529 – паводле арт. 111-1 КК Украіны (Сумесная дзейнасць)
- 243 – паводле арт. 111 КК Украіны (Дзяржаўная здрада) і іншыя.

svaboda.org/аз

Пастаўка дацкіх F-16 ва Украіну адтэрмінаваная на паўгода

07.01.2024 14:01
У жніўні прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксэн паабяцала адправіць у Кіеў 19 самалётаў F-16.

Украінскі генштаб: Вораг абстраляў больш за 100 украінскіх гарадоў

07.01.2024 11:01
Загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, пашкоджаныя жылыя дамы і іншыя элементы грамадзянскай інфраструктуры.