Парламент Паўднёвай Карэі прыняў закон аб забароне продажу мяса сабак для ўжывання ў ежу. Дакумент быў ухвалены 208 галасамі за пры двух тых, хто ўстрымаўся. Супраць не прагаласаваў ніхто.
Парушальнікам закона, які набудзе моц у 2027 годзе, пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў або штрафы ў памеры больш за 22 тысячы долараў.
Прыняцце закона стала кульмінацыяй шматгадовай барацьбы абаронцаў правоў жывёл супраць шматвяковай кулінарнай практыкі.
Увядзенне забароны падтрымалі палітыкі розных ідэалагічных поглядаў, у тым ліку кансерватыўны прэзідэнт Юн Сок Ёль і яго жонка, першую лэдзі Кім Гон Хі. Сужонкі з'яўляюцца вялікімі аматарамі хатніх жывёл, і ў іх ёсць некалькі сабак і котак.
Аднак законапраект выклікаў рэзкае непрыманне вытворцаў і прадаўцоў сабачага мяса.
Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі Карэі, у краіне налічваецца больш за 1100 сабачых ферм, якія пастаўляюць мяса прыкладна ў 1600 рэстаранаў.
pap/ez