Дэмаграфічнае развіццё і паскарэнне далучэння краін Заходніх Балканаў да Еўрасаюза – гэта дзве найважнейшыя мэты венгерскага старшынства ў ЕС. Краіна будзе ачольваць працу супольнасці ў другой палове бягучага года.
Падчас навагодняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам, які працуе ў Будапешце, прэзідэнтка Венгрыі Каталін Новак назвала дзесяць выклікаў, з якімі сутыкаецца сучасная Еўропа, і якія венгерскія ўлады хочуць вырашыць падчас свайго старшынства ў ЕС.
Сярод іх кіраўнічка венгерскай дзяржавы, назвала пашырэнне ЕС на краіны Заходніх Балканаў. Не сакрэт, што ўрад Віктара Орбана, членам якога да нядаўняга часу была Каталін Новак, не падтрымлівае «хуткага шляху» Украіну да супольнасці. У гэтым плане ўлады аддаюць перавагу Сербіі, якая падвяргаецца крытыцы, у тым ліку, за прарасійскую пазіцыю і недэмакратычныя метады палітычнай барацьбы.
Старшынства Венгрыі супадзе з 20-годдзем уступлення краіны ў Еўрасаюз і 25-годдзем яе ўступлення ў НАТА.
IAR/аз