Беларуская Служба

Аварыя на шахце ў Кітаі, ёсць пацярпелыя

13.01.2024 16:24
Прынамсі 10 чалавек загінулі і шэсць лічацца прапаўшымі без вестак у выніку аварыі на шахце ў цэнтральнай кітайскай правінцыі Хэнань.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Angela z Pixabay/CC0

Паводле папярэдніх ацэнак, прычынай здарэння стаў выбух і ўзгаранне метану. Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, у момант аварыі пад зямлёй працавалі 425 гарнякоў, 380 з іх былі паднятыя на паверхню.

Няшчасныя выпадкі ў шахтах у Кітаі - не рэдкасць з-за невыканання стандартаў і правіл бяспекі. Паводле афіцыйных звестак, у 2022 годзе ў 168 аварыях на кітайскіх шахтах загінулі 245 чалавек.

У снежні 2023 года 12 чалавек загінулі а 13 атрымалі раненні ў выніку аварыі на шахтах на ўскраіне горада Цзісі ў паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян.

У лістападзе ў тым жа рэгіёне на іншай шахце загінулі 11 чалавек. У верасні не менш за 16 чалавек загінулі ў выніку пажару ў вугальнай шахце ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая.

ПР/юл