Беларуская Служба

Сёння ў Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум

15.01.2024 09:45
Ужо некалькі гадоў у форуме актыўна ўдзельнічае таксама ініцыятыва «Рэгіён трох мораў».
Сёння ў Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум PAP/EPA/LAURENT GILLIERON

У швейцарскім Давосе пачынаецца 54-ы Сусветны эканамічны форум. Важнейшыя эканамічныя і палітычныя праблемы свету абмяркуюць амаль тры тысячы гасцей – у тым ліку кіраўнікі дзяржаў, прадстаўнікі найбуйнейшых кампаній, фінансавых інстытутаў, палітыкі і эксперты.

Ужо некалькі гадоў у форуме актыўна ўдзельнічае таксама ініцыятыва «Рэгіён трох мораў». Адным з гасцей Three Seas Hub будзе прэзідэнт Анджэй Дуда, які выступіць, між іншым, з прамовай на тэму будучыні Украіны ў кантэксце інтэграцыі ў Еўрасаюз, кажа першы віцэ-старшыня банку BGK Павел Нерада(Paweł Nierada):

- Three Seas Hub – гэта важнае месца падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Гэта месца для дыскусіяў аб важных зараз і ў будучыні справах рэгіёну. Рэгіён трох мораў – гэта тэрыторыя з вялікімі інвестыцыйнымі патрэбамі, але i не менш высокім эканамічным патэнцыялам. Пра гэта мы хочам гаварыць падчас падзеяў арганізаваных у рамках Three Seas Hub.

Нагадваем, Ініцыятыва «Рэгіён трох мораў» – гэта праект, ініцыяваны ў 2015 годзе прэзідэнтамі Польшчы і Харватыі, які аб'ядноўвае 13 краін Цэнтральнай Еўропы. Яго стратэгічнай мэтай зʼяўляецца захаванне і ўмацаванне адзінства Еўрасаюза і еўраатлантычнай прасторы.

IAR/аз