Беларуская Служба

Старшыня праўлення Банку Палестыны: Для аднаўлення разбуранага падчас вайны Сектара Газа неабходна не менш за 50 млрд долараў

18.01.2024 18:39
У выніку аперацыі Ізраіля ў Сектары Газа загінулі 24 тыс. 500 чалавек, перш за ўсё мірных жыхароў. 
Наступствы ізраільскіх удараў у Сектары Газа PAP/EPA/MOHAMMED SABER

Старшыня праўлення Банку Палестыны Хашым Шава заявіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, што для аднаўлення разбуранага падчас вайны Сектара Газа неабходна не менш за 50 млрд долараў. Паводле яго слоў, толькі на аднаўленне жылых дамоў неабходна 15 млрд долараў ЗША.

- У выніку абстрэлаў загінулі шматлікія працаўнікі і іх сем’і. Маштаб знішчэнняў і смерці ў Сектары Газа разрывае нашы сэрцы. Складана падлічыць страты цяпер, бо вайна працягваецца. Нам трэба зрабіць усё, каб яе спыніць.

Нагадаем, 7 кастрычніка экстрэмісты з палестынскага руху ХАМАС атакавалі поўдзень Ізраіля. Яны забілі каля 1 тыс. 200 чалавек і больш за 200 узялі ў закладнікі. Некаторыя пазней былі вызваленыя.

Ізраіль пачаў аперацыі ў адказ з мэтай, як ён сцвярджае, знішчыць ХАМАС. Нягледзячы на гэтыя запэўніванні, ізраільскія ўзброеныя сілы пастаянна вядуць агонь па грамадзянскіх аб'ектах, у тым ліку па лагерах бежанцаў і бальніцах у Сектары Газа. У выніку каля 24 тыс. 500 чалавек загінулі, больш за 61 тыс. 500 атрымалі раненні. Большасць з іх – гэта грамадзянскія асобы, у тым ліку дзеці і жанчыны.

вс