Беларуская Служба

НАТА плануе правядзенне ў Еўропе найбуйнейшых вучэнняў з часоў халоднай вайны

19.01.2024 06:03
Апошні раз НАТА праводзіла вучэнні такога маштабу ў 1988 годзе, калі ў іх удзельнічала 125 тыс. вайскоўцаў.
-      . , 18  2024 .    -
Прэс-канферэнцыя пасля пасяджэння Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў. Брусель, 18 студзеня 2024 года. Генерал Крыстафер Каволі - першы злеваPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

18 студзеня Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе генерал Крыстафер Каволі пасля пасяджэння Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў у Бруселі паведаміў, што ў бліжэйшы час пачнуцца найбуйнейшыя ваенныя вучэнні НАТА за апошнія дзесяцігоддзі. У іх будзе задзейнічана 90 тыс. вайскоўцаў. Вучэнні пад назвай Steadfast Defender 2024 працягнуцца да мая бягучага года.

«Паўночнаатлантычны альянс прадэманструе сваю здольнасць умацаваць еўраатлантычны рэгіён, выкарыстоўваючы сілы, перакінутыя з Паўночнай Амерыкі. Гэтае ўзмацненне адбудзецца ў рамках імітацыі канфлікту з патэнцыйным праціўнікам. Такая шырокамаштабная аперацыя стане наглядным пацверджаннем нашага адзінства, сілы і рашучасці ў абароне адзін аднаго, а таксама нашых каштоўнасцяў і міжнароднага парадку», – адзначыў генерал Крыстафер Каволі.

У вучэннях Steadfast Defender прымуць удзел войскі ўсіх краін альянсу, а таксама Швецыі, якая з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў пакт.

Апошні раз НАТА праводзіла вучэнні такога маштабу ў 1988 годзе, калі ў іх удзельнічала 125 тыс. вайскоўцаў.

вс