Беларуская Служба

Эстонія не дазволіла заставацца на сваёй тэрыторыі мітрапаліту праваслаўнай царквы

19.01.2024 12:57
МУС лічыць яго дзейнасць пагрозай дзяржаўнай бяспецы.
Мітрапаліт Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Яўгенійhttps://rus.postimees.ee/Konstantin Sednev

Эстонія не падоўжыла віду на жыхарства кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. 

Паліцыя і Памежная служба Эстоніі абгрунтавалі, што від на жыхарства не будзе падоўжаны таму, што публічныя дзеянні і заявы мітрапаліта Яўгенія, сапраўднае імя якога Валерый Рашэтнікаў, падтрымліваюць дзеянні расійскага агрэсара. Нягледзячы на ​​папярэджанні, мітрапаліт не змяніў сваіх паводзін.

Прадстаўнікі МУС неаднаразова сустракаліся са святаром, каб патлумачыць, што ён не павінен апраўдваць уладу ў Маскве і яе ваенныя дзеянні. Заявы мітрапаліта Яўгенія палічылі несумяшчальнымі з каштоўнасцямі і прававымі нормамі Эстоніі.

Рашэнне аб тым, каб не працягваць віду на жыхарства Рашэтнікаву не накіравана супраць Эстонскай Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату, ні супраць яе вернікаў, – паведамілі ўлады ў Таліне.

Рашэтнікаў павінен пакінуць Эстонію да 6 лютага.

яс/Каміль Залеўскі