Беларуская Служба

ЗША зноў атакавалі аб'екты хусітаў у Емене

20.01.2024 07:25
19 студзеня Злучаныя Штаты Амерыкі зноў атакавалі абʼекты хусітаў у Емене. Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнцкага савета нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі, мэта ЗША – абарона гандлёвых судоў і караблёў.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/EPA/STRINGER

Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла, што знішчыла тры супрацькарабельныя ракеты, якія былі нацэлены на мэты ў паўднёвай частцы Чырвонага мора і былі гатовыя да запуску. Амерыканскія сілы знішчылі гэтыя ракеты ў мэтах самаабароны, гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання.

З лістапада еменскія паўстанцы-хусіты атакуюць караблі, якія перасякаюць Чырвонае мора ў напрамку Ізраіля. Як яны сцвярджаюць, гэта іх помста за дзеянні Ізраіля ў сектары Газа.
У адказ Злучаныя Штаты стварылі міжнародную кааліцыю, якая на мінулым тыдні пачала атакаваць абʼекты хусітаў у Емене.

Вашынгтон зноў унясе іх арганізацыю ў спіс тэрарыстычных груповак. Плануецца, што рашэнне ўступіць у сілу праз 30 дзён, хоць афіцыйныя асобы ЗША далі зразумець, што могуць адклікаць яго, калі хусіты спыняць свае напады.

IAR/вх

Атака Пакістана. Свет з трывогай назірае за тым, што зробіць Іран у адказ

19.01.2024 12:23
Пасля нападаў Пакістана ў адказ на тэрыторыю Ірана свет з усё большай трывогай глядзіць на нарастаючы канфлікт паміж дзвюма краінамі. Растуць асцярогі з-за ядзернага арсенала, які знаходзіцца ў распараджэнні ўладаў Пакістана.