Беларуская Служба

Родныя ахвяраў атакі ХАМАС на Ізраіль падалі ў суд на Іран з патрабаваннем кампенсацыі ў 1 мільярд долараў

01.02.2024 16:03
Група з больш чым 60 амерыканскіх сваякоў ахвяраў нападу ХАМАС на Ізраіль падала ў Вашынгтоне грамадзянскі пазоў супраць Ірана, які падтрымлівае і фінансуе гэтую тэрарыстычную арганізацыю – паведамляе агенцтва Bloomberg. Ініцыятары пазову патрабуюць кампенсаваць страты ў памеры 1 мільярда долараў.
Uprowadzona przez palestyńskich terrorystów i zwolniona w listopadzie izraelska zakładniczka ujawniła, jaki dramat przechodzą więzieni przez Hamas Żydzi
Uprowadzona przez palestyńskich terrorystów i zwolniona w listopadzie izraelska zakładniczka ujawniła, jaki dramat przechodzą więzieni przez Hamas ŻydziPAP/EPA/ABIR SULTAN

Сваякі ахвяраў патрабуюць кампенсацыі, бо лічаць, што Іран фінансаваў і навучаў ваеннае крыло ХАМАС, якое арганізавала і здзейсніла тэракт 7 кастрычніка 2023 года ў Ізраілі. Таму, на іх думку, Тэгеран нясе адказнасць за наступствы гэтых актаў.

Гэта не першы і не адзіны падобны грамадзянскі пазоў у ЗША. Сем'і ахвяраў, якія загінулі ў выніку выбуху бомбы ў самалёце Pan Am, які ляцеў у Нью-Ёрк у 1988 годзе, праз гады атрымалі 2,7 мільярда долараў ад урада Лівіі. Тры гады таму амерыканскі суд абавязаў Паўночную Карэю выплаціць больш за 2,3 мільярда долараў кампенсацыі членам экіпажа шпіёнскага карабля USS Pueblo, якія былі затрыманыя і зведалі катаванні ў 1968 годзе. Суды таксама прызналі, што Іран нясе адказнасць, сярод іншага, за напады на амерыканскія амбасады ў Ліване, Кеніі і Танзаніі, учыненыя шмат дзесяцігоддзяў таму, а таксама за выкраданні, катаванні і забойствы амерыканцаў у Бейруце ў 1980-х гадах.

Эксперты мяркуюць, што – хаця ў многіх выпадках спагнаць кампенсацыю немагчыма – дзякуючы судовым працэсам і пазовам ствараецца пастаянны запіс падзей, а сабраныя сведчанні застануцца даступнымі для даследчыкаў і гісторыкаў.

Восем гадоў таму Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў Закон аб правасуддзі супраць спонсараў тэрарызму, згодна з якім на ўлады замежнай дзяржавы, калі яны падтрымліваюць міжнародны тэрарызм, можна падаць у суд у амерыканскіх інстытуцыях.

PAP/вх