Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі: Карупцыя ў расійскім войску істотна аслабляе яго эфектыўнасць

02.02.2024 14:21
«Шанцаў на істотны прагрэс у зніжэнні ўзроўню карупцыі мала», – гаворыцца ў паведамленні.
.
У. ПуцінPAP/EPA/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO / POOL

- Карупцыя ўжо даўно з'яўляецца сурʼёзнай праблемай ва ўзброеных сілах Расіі і значна аслабляе іх эфектыўнасць, а пасля ўварвання ва Украіну яе маштабы нават павялічыліся – заявіла ў пятніцу Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Штодзённае абнаўленне выведкі спасылаецца на артыкул, апублікаваны 30 студзеня незалежным расійскім сайтам «Вёрстка» пра карупцыю ў расійскай арміі. Аўтары гэтага тэксту прааналізавалі карупцыйныя механізмы салдат і іх камандзіраў на аснове больш чым 1000 выпадкаў. У артыкуле агучана, што хабар даюць або патрабуюць за шэраг разнастайных «паслуг», такіх як адпачынак, даведкі аб фізічнай падрыхтоўцы, воінскія званні, правы кіроўцы, а таксама за ўхіленне салдат ад дысцыплінарных спагнанняў за карыстанне смартфонам ці п’янства.

Як дадаецца, з лютага 2022 года набор «паслуг» пашыраны даведкай аб раненні, узнагародай за ўдзел у «ваенна-спецыяльнай аперацыі» (то бок уварванне ва Украіну) або ўхіленне ад накіравання на баявое заданне. Незалежны партал падкрэслівае, што такая практыка можа быць вельмі прыбытковай для карупцыянераў. «Вёрстка» апублікавала цяперашнія тарыфы на такія мерапрыемствы, якія вагаюцца ад 40 тысяч рублёў за ўхіленне ад адпраўкі на перадавую да 1 мільёна рублёў за пацверджанне атрыманых цялесных пашкоджанняў.

У абноўленай інфармацыі разведкі адзначаецца, што карупцыя даўно зʼяўляецца праблемай у расійскіх узброеных сілах. Нагадваецца, што журналіст Дзмітрый Холадаў, які расследаваў гэтую справу ў пачатку 1990-х гадоў, загінуў у кастрычніку 1994 года ў выніку выбуху бомбы, закладзенай у чамадан.

«Карупцыя, верагодна, істотна аслабляе эфектыўнасць расійскай арміі. Шанцаў на істотны прагрэс у зніжэнні ўзроўню карупцыі мала», – гаворыцца ў паведамленні.

ав

Пагроза пазбаўлення Венгрыі права голасу ў Еўрапейскай радзе – рэальная

02.02.2024 09:31
Дагэтуль рабіліся спробы пераканаць урад у Будапешце, але ў гэтым выпадку ЕС супрацьпаставіўся. 

Расіяніна і беларуса асудзілі за шпіянаж на карысць расійскіх спецслужбаў

02.02.2024 12:37
Прысуд не з'яўляецца канчатковым.