Беларуская Служба

У Егіпце ўзнаўляюцца перамовых Ізраіля з баевікамі ХАМАС

08.02.2024 08:02
Сёння ў Каіры плануецца пачаць чарговы раўнд перамоў аб спыненні агню ў Сектары Газа і вызваленні выкрадзеных закладнікаў і ваеннапалонных.
     -  C
Разбураныя дамы ў лагеры бежанцаў Аль-Бурэйдж у Cектары Газа пасля ізраільскіх авіяўдараў EPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Перамовы паміж ХАМАС і Ізраілем вядуцца пры пасрэдніцтве Егіпта і Катара.

ХАМАС па просьбе пасрэднікаў з Катара і Егіпта прадставіў трохэтапны план спынення агню ў Сектары Газа. Кожны з іх будзе доўжыцца 45 дзён.

Аднак прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ўчора заявіў, што перамога ізраільскіх войск у Сектары Газа «ў межах дасяжнасці», і такім чынам адхіліў апошнюю прапанову ХАМАС. Ён абвясціў аб «знішчэнні ХАМАС». Ізраільскі палітык зазначыў, што для яго краіны няма іншага шляху, акрамя як знішчыць ісламскую тэрарыстычную групоўку.

Баевікі ХАМАС напалі на Ізраіль 7 кастрычніка, забіўшы 1200 чалавек, у асноўным мірных жыхароў, і захапіўшы 250 закладнікаў, паведамляе Ізраіль. У адказ Ізраіль пачаў вайсковую аперацыю ў Сектары Газа, якая спустошыла рэгіён і істотна абцяжарыла доступ яго жыхароў да асноўных патрэб для жыцця.

Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Сектара Газа, падкантрольнага ХАМАС, у выніку ізраільскіх нападаў ужо загінулі больш за 27 500 чалавек, у тым ліку мірных жыхароў, і тысячы іншых палесцінцаў загінулі пад заваламі.

У лістападзе мінулага года Егіпет, Катар і ЗША дамовіліся аб тыднёвым спыненні агню паміж ХАМАС і Ізраілем.

ПР/юл