Сябры камісіі прагаласавалі за рашэнне аб адмове аднагалосна. Раней ЦВК паведаміла, што, праверыўшы 60 тысяч подпісаў за вылучэнне Надзеждзіна, прызнала несапраўднымі 9147 з іх.
Палітык у адказ заявіў, што ў яго няма прэтэнзій да ЦВК, але ёсць прэтэнзіі да заканадаўцаў, якія зрабілі збор подпісаў немагчымым. Ён паўторна сказаў, што збіраецца абскарджваць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.
Падчас пасяджэння Надзеждзін папрасіў перанесці дату разгляду пытання аб яго рэгістрацыі на 10 лютага для працягу працэдуры праверкі подпісаў, аднак ЦВК адмовілася гэта зрабіць
Барыс Надзеждзін быў адзіным палітыкам, які адкрыта выступаў супраць вайны ва Украіне, які збіраўся ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расіі. Подпісы ў ягоную падтрымку заклікалі збіраць апазіцыйныя расійскія палітыкі.
Крыніца: Медуза — LIVE