За 342 месцы ў Нацыянальнай асамблеі, ніжняй палаце парламента, змагаюцца 44 палітычныя партыі. 70 месцаў зарэзервавана для жанчын і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.
Падчас галасавання ў горадзе Кот Азам на паўночным усходзе Пакістана ўзброеныя зламыснікі адкрылі агонь па салдатах, забіўшы аднаго з іх. Былі таксама выбухі перад выбарчымі ўчасткамі. У горадзе Ладжла ў правінцыі Белуджыстан у выніку выбуху загінулі двое супрацоўнікаў службы бяспекі. Раней тэракт адбыўся на паўночным захадзе краіны, а ўчора ў двух тэрактах загінулі 28 чалавек, некалькі дзясяткаў атрымалі раненні.
Улады Пакістана вырашылі адключыць сетку мабільнай сувязі, каб абмежаваць магчымасць выклікаць пратэсты ў перыяд галасавання. Большасць выбарчых участкаў ахоўваюць супрацоўнікі службы бяспекі. Таксама былі зачыненыя памежныя пункты з Афганістанам і Іранам, каб патэнцыйным зламыснікам, якія маглі б сарваць выбары, было больш цяжка ўехаць у Пакістан.
Адным з першых рашэнняў новага парламента стане абранне прэм'ер-міністра.
У Пакістане 128 мільёнаў грамадзян маюць права голасу.
ПР/юл